«Новыя рэаліі, у тым ліку санкцыі, прымушаюць рухацца па-іншаму, дзесьці больш займацца ўнутраным развіццём, — лічыць дэпутат Жана Чарняўская. — Гэта штуршок да развіцця Беларусі. Гэта нам дапаможа ў будучыні стаць мацнейшымі».

Тым часам яе калега па парламенце Алег Гайдукевіч лічыць, што час уводзіць адказнасць за заклікі да санкцыяў:

«Перакананы, парламент павінен на восеньскай сесіі вырашыць гэтае пытанне. Сучасны свет — гэта гібрыдныя войны. Адзін з элементаў гібрыднай вайны — гэта санкцыі. У дачыненні да нашай краіны яны ўведзеныя незаконна, насуперак любым міжнародным нормам».

Старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сцвярджаў, што санцыі ствараюць умовы для пад’ёма нацыянальнай эканомікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?