Архіўнае фота
Сёння беларус з вынікам 53,80 сек. заняў першае месца ў фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м батэрфляем (клас S-13). Гэта новы рэкорд Паралімпіядаў у гэтым відзе праграмы.
Яшчэ адзін беларус Дзмітрый Салей заняў 6-е месца.
У мінулыя гады Ігар Бокій заваяваў 11 залатых медалёў на Паралімпіядах у Лондане-2012 (5) і Рыа-дэ-Жанейра-2016 (6).





