Пастанова ўносіць змены ў правілы правядзення атэстацыі ў школах.

Як паведамлляецца ў тэлеграм-канале ведамства, зараз прапісана што «адзнакі за чвэрць выстаўляюцца пры наяўнасці не менш за тры адзнакі (акрамя прадметаў, якія раз на тыдзень)».

«Па прадметах, па якіх прадугледжана бягучая атэстацыя ў пісьмовай або практычнай форме, адзнакі за чвэрць выстаўляюцца пры наяўнасці не менш за адну адзнаку па выніках бягучай атэстацыі ў пісьмовай або практычнай форме», - адзначылі ў Міністэрстве.

Адзнака за чвэрць выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае бягучых адзнак з ужываннем правілаў матэматычнага акруглення. Гадавая — як сярэдняе арыфметычнае адзнак за чвэрць з прымяненнем правілаў матэматычнага акруглення.

Раней у правілах было сказана, што «бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю па завяршэнні навучальнага года навучэнцаў ажыццяўляюць педагагічныя работнікі, якія выкладаюць адпаведныя навучальныя прадметы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?