У Кіеве на нацыянальным спартыўным комплексе «Алімпійскі» праходзіць грандыёзны ўрачысты канцэрт «Дзень нараджэння краіны» да Дня незалежнасці Украіны.

Музычнае шоу разгортваецца на сцэне, якая імітуе ДНК. Канцэрт пачаўся з 3D-шоу, якое ілюстравала сімволіку свята. Дзейства суправаджалася тэатралізаваным казацкім танцам.

Адразу пасля гэтага на сцэну выйшла народная артыстка і герой Украіны Сафія Ратару і праспявала адну з самых вядомых у свеце ўкраінскіх песень аўтарства Уладзіміра Івасюка «Червона рута».

Удзел у канцэрце таксама бяруць самыя вядомыя ўкраінскія артысты. Таксама на канцэрце выступаў гурт Brutto.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0