22-гадовага Яўгена Пархамовіча, 20-гадовага Іллю Сычэвіча і 22-гадовага Максіма Белашыцкага вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года (ч. 1 арт. 342 КК) — нібыта хлопцы «стаялі ў счэпцы, перашкаджалі руху грамадскага і іншага транспарту, пляскалі ў далоні, гучна крычалі, свісталі, выкрыквалі розныя лозунгі»
Суддзя Наталля Качалава прысудзіла кожнаму з хлопцаў па два гады «хатняй хіміі», паведамляюць праваабаронцы.





