Вядома, што тры прапановы ўжо прайшлі ўзгадненне: вуліца ў гонар мітрапаліта Філарэта, фізіка Жарэса Алфёрава і кіраўніка Мінскай губерні часоў Расійскай імперыі Захарыя Карнеева.
Па словах чыноўніка, часам мінчукі прапаноўваюць назваць вуліцы ў гонар прафесій — напрыклад, Міліцэйская ці Фізкультурнікаў, але падтрымкі гэта ва ўладаў не знаходзіць — «любая назва павінна адпавядаць статусу сталіцы».
У 2018 годзе на запыт «Нашай Нівы» ў Мінгарвыканкаме адказвалі, што «існуе спіс з 65 асоб, якіх трэба ўганараваць у тапаніміцы. Першымі ў спісе ідуць Васіль Быкаў, Міхась Савіцкі, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін». Калі яны з’явяцца? Калі будуць пабудаваныя новыя вуліцы, тлумачылі гарадскія ўлады.
Трохі статыстыкі: у 2016 годзе ў Мінску з’явілася пяць новых вуліц, у 2018-м — дзве, у 2021-м — сем новых вуліц.





