11-гадовы хлопчык ехаў на мапедзе па гравійнай дарозе. На скрыжаванні школьнік не саступіў дарогу і ўрэзаўся ў «Аўдзі», паведамляе БелТА.
Школьнік і яго пяцігадовы пасажыр мапеда атрымалі траўмы. Іх шпіталізавалі. Да таго ж дзеці былі яшчэ і без моташлемаў.





