Як кіраўнікі адзначаюць эканамічнае становішча прадпрыемства:
- здавальняючае — 69,9% кіраўнікоў прадпрыемстваў;
- дрэннае — 20,1%.
Трыма месяцамі раней было 67,5 і 24,9% адпаведна.
Якія фактары, на думку кіраўнікоў прадпрыемстваў, абмяжоўваюць рост вытворчасці:
- недахоп грашовых паступленняў для фінансавання бягучай дзейнасці — 45,7%;
- неплацяжы спажыўцоў — 44,9%;
- недахоп абаротных сродкаў — 42,4%;
- недастатковы попыт на прадукцыю — 35,7%;
- высокія цэны на сыравіну, матэрыялы, тавары — 34,3%.
Недахоп абаротных сродкаў у маі-ліпені адзначылі 54,2% прадпрыемстваў — удзельнікаў маніторынгу (у лютым-красавіку такіх было 56,7%).
Рост спажывецкіх цэн чакаюць 89,8% рэспандэнтаў, з іх:
- рост цэн не зменіцца — 49,4% рэспандэнтаў;
- рост цэн паскорыцца — 31,2%.
Акрамя таго, у жніўні-кастрычніку ўдзельнікі апытання чакаюць зніжэння курсу рубля да даляра і запаволенне яго зніжэння да расійскага рубля.





