— Каля 14:00 прапала электрычнасць ва ўсім цэнтры. Мы пачалі высвятляць, у чым рэч. У таварыстве ўласнікаў сказалі, што адбылася аварыя і непаладкі зараз ліквідуюць. Мы ў гэтым засумняваліся: калі б сапраўды была нейкая сур'ёзная паломка, святло б адсутнічала і ў суседніх будынках, але праблемы ўзніклі толькі ў нас. У Энергазбыце ўдалося даведацца, што электрычнасць адключылі за няплату. З-за чаго ўласнікі пратэрмінавалі плацяжы, нам не кажуць. Калі ўсё адновяць — таксама. Народ масава сыходзіць з офісаў, бо праца, па сутнасці, спынілася, — кажа супрацоўнік адной з кампаній, якая арандуе офіс у БЦ Ocean.

У таварыстве ўласнікаў бізнэс-цэнтра адмовіліся каментаваць інцыдэнт. Сказалі толькі, што святло мае з'явіцца заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0