У Маскве паліцыя затрымала дваіх актывістаў, якія вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на стадыёне «Лужнікі». Гэта адбылося падчас матча па пляжным футболе паміж зборнымі Беларусі і Швейцарыі.

Актывістам ставілі ў віну парушэнне правілаў паводзін гледачоў падчас спартыўных спаборніцтваў.

Сёння стала вядома, што 51-гадовага Ігара Селіханава аштрафавалі на 5000 расійскіх рублёў (169 беларускіх) за сцяг, вывешаны на стадыёне, паведамляе Трыбуна.

Пасяджэнне па справе затрыманага разам з ім 45-гадовага Сяргея Цевана адкладзенае да 6 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0