«Напружанасць і рызыка незаконнага перасячэння мяжы застаюцца высокімі. За апошнія два дні не зафіксавана спробаў незаконнага перасячэння мяжы, але беларускі бок фізічна ўтрымлівае гэтых людзей блізка да мяжы, таму колькасць парушэнняў можа ўзрасці», — сказаў ён.

«Гэта гібрыдная атака на Латвію з мэтай падарваць бяспеку Латвіі. Складана сказаць, колькі спатрэбіцца часу, каб стабілізаваць сітуацыю, — калі мы адкрыем мяжу, тысячы людзей паспрабуюць трапіць у Латвію, каб адправіцца ў іншыя краіны ЕC», — адзначыў ён.

Па яго словах, большая частка парушальнікаў хацелі б вярнуцца дадому ў Ірак, аднак беларускі бок не пускае іх назад і ўтрымлівае каля мяжы.

«Мы нікога не пакідаем без дапамогі. Пры неабходнасці мы забяспечваем людзей ежай, вадой і медыцынскай дапамогай. У агульнай складанасці мы прынялі 25 чалавек па стане здароўя або па іншых гуманітарных прычынах», — адзначыў кіраўнік памежнай аховы.

Пуятс падкрэсліў, што сярод парушальнікаў ёсць асобныя групы мужчын, але большая частка — гэта сем'і з дзецьмі. «Сірыя, Емен, Куба, Шры-Ланка — розныя краіны,

але на мяжы з Латвіяй дамінуюць грамадзяне Ірака. Жыхароў Афганістана мы пакуль не зафіксавалі. Усе ідуць з Беларусі, некаторыя прыехалі туды праз Маскву», — дадаў ён, заўважыўшы, што застаюцца рызыкі і на латвійска-расійскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0