На мінулым тыдні Сабаленка не надта добра выступіла на турніры ў Цынцынаці, але Наомі Осака не абараніла балы за леташні фінал і таму адкацілася на трэцяе месца, а Арына стала другой ракеткай.
У яе — 7010 балаў, у Осакі — 6666.
Упэўнена лідзіруе ў рэйтынгу Эшлі Барці (Аўстралія) — 10 185.





