.

AFP

AFP

Кіраўніцтва адзінай непадкантрольнай талібам правінцыі Афганістана Панджшэра выставіла ўльтыматум ісламскага руху «Талібан».

Паўночны альянс, як называецца рух супраціву талібам, запатрабаваў дэцэнтралізацыю і пабудову новай сістэмы праўлення, якая забяспечыць сацыяльную справядлівасць, роўнасць, правы і свабоду для ўсіх. Калі талібы адмовяцца ад перамоваў, то іх чакае доўгі супраціў па ўсім Афганістане, заявіў альянс.

«Талібан» паставіў ультыматум, патрабуючы, каб кіраўнік супраціву Ахмад Масуд здаўся на працягу 4 гадзін, інакш талібы пачнуць штурм правінцыі і ўсёй Панджшэрскай цясніны. 

32-гадовы Ахмад Масуд — сын знакамітага афганскага палявога камандзіра, былога міністра абароны Ахмада Шах Масуда, які меў мянушку панджэрскі леў (загінуў у верасні 2001) — заявіў, што здавацца не мае намеру. Па яго словах, гэта талібы павінны пайсці на саступкі і сфармаваць урад, у які ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх сіл. Калі «Талібан» адмовіцца ад дыялогу, сказаў Ахмад, вайна немінучая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0