LETA

LETA

У Латвію ўдалося трапіць амаль 400 мігрантам, амаль усе — грамадзяне Ірака. Палова бежанцаў — мужчыны, каля 21% — жанчыны, 29% — дзеці. Фактычна ўсе папрасілі прытулак у Латвіі. Разгляд прашэнняў зойме пару месяцаў, адзначае тэлебачанне.

Адзін з мігрантаў — грамадзянін Ірака па імені Амар. З ім журналісты пагутарылі ў цэнтры для перасяленцаў у Муценіекі. Амар перасёк мяжу ў сярэдзіне ліпеня.

Амар распавёў, што збег з Ірака з меркаванняў бяспекі. Ён не захацеў гаварыць на камеру з адкрытым тварам, паколькі ў якасці перакладчыка дапамагаў узброеным сілам розных краін у барацьбе з Ісламскай дзяржавай.

«Я заплаціў 15 000 даляраў», — адказаў Амар на пытанне, у якую суму яму абышлася дарога да Латвіі.

Амар знайшоў кантрабандыстаў у Іраку, у аэрапорце перадаў ім грошы. Спачатку Амар вылецеў у Маскву, затым праз Санкт-Пецярбург трапіў у Беларусь, адкуль групай у 10 чалавек — ужо ў Латвію.

«Усё арганізаваў кантрабандыст. Мне ні пра што не трэба было турбавацца. Мы ехалі на машынах, часам ішлі пешшу. Мы, напрыклад, ішлі па лесе сем гадзін. Гэта быў доўгі шлях. ( … ) Калі я сустрэўся з латвійскімі памежнікамі, яны былі ўпэўненыя, што я прыехаў з Беларусі», — распавёў Амар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0