«Мы абмяркоўвалі завяршэнне працы над пакетам дакументаў па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі. Мы ўжо вельмі блізкія да завяршэння гэтай працы. Думаю, што ў хуткім часе грамадзяне і Беларусі, і Расеі нарэшце даведаюцца ў поўным аб'ёме, што нам удалося зрабіць, пра што атрымалася дамовіцца на працягу апошніх паўтара гадоў, — пракаментаваў ён.
Падрыхтаваныя важныя дакументы праграмна-стратэгічнага характару, па якіх мы будзем выбудоўваць адносіны як мінімум у бліжэйшыя некалькі гадоў — да 2024-2025, а па некаторых праграмах і да 2027 года».
Адказваючы на пытанне пра дату правядзення наступнага пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Галоўчанка сказаў, што дата яшчэ будзе вызначана паводле працэдуры.





