Суддзя Сініла прызначыў жыхару Мастоў пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму, пішуць праваабаронцы.
Дома Віктара чакала жонка і трое дзяцей.






Віктара Царыкевіча абвінавацілі за бела-чырвона-белыя сцяжкі ў лесе і пудзіла ў міліцэйскай форме па ч. 1 і ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства і злоснае хуліганства).