Нездарма перад сустрэчай 20 жніўня нямецкая газета Süddeutsche Zeitung напісала пра яе ўдзельнікаў:

«На сусветнай сцэне больш няма палітыкаў, акрамя гэтых дваіх, у якіх бы так добра атрымлівалася дрэнна ладзіць на працягу такога доўгага часу».

Цяперашні канцлер Германіі, якая хутка сыходзіць з палітыкі, даўно пачала ставіцца да Пуціна з асцярогай. Падзеі апошніх 15 гадоў — ад анэксіі Крыма да атручвання Аляксея Навальнага — апраўдалі яе стаўленне, піша аглядальнік Guardian Эндру Рот.

Былі ва ўзаемаадносінах палітыкаў і прыклады асабістай непрыязнасці. Напрыклад, у 2007 годзе Пуцін дазволіў свайму лабрадору Коні блізка падысці да Меркель, якая баіцца сабак. Пазней яна патлумачыла журналістам, што разумее, чаму Пуцін так зрабіў: маўляў, яму трэба было даказаць, што ён мужчына, бо Пуцін «баіцца ўласнай слабасці».

Пры гэтым Меркель не падтрымлівала жаданне шматлікіх заходніх лідараў міжнароднай ізаляцыі Пуціна. Наадварот, нямецкі канцлер і французскі прэм’ер Эманюэль Макрон заклікалі краіны Еўразвязу падтрымліваць прамы дыялог з Пуціным. Тым не менш, у апошні час такія заклікі Меркель і Макрона выклікаюць усё больш негатыву ў іншых еўрапейскіх палітыкаў, якія лічаць, што з расійскім лідарам нельга весці аргументаваную гутарку.

Яшчэ адзін фактар — тое, што сустрэча Меркель і Пуціна прайшла роўна праз год пасля атручвання вядомага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, лячэнне пасля якога Навальны праходзіў акурат у Германіі. Зараз ён знаходзіцца за кратамі па справе, за якой відавочна стаіць палітычная помста. Прадстаўнік Меркель Штэфэн Зайберт заявіў у сераду, што гісторыя з Навальным выклікае вялікае напружанне ў расійска-нямецкіх адносінах, бо расійскі бок не звяртае патрэбнай увагі на пазіцыю Германіі ў кейсе Навальнага. Апазіцыянер знаходзіцца за кратамі па несправядліваму абвінавачванню, у дадатак супраць яго высоўваюць новыя абвінавачванні.

Часам гучаць меркаванні, што Меркель ставіцца да Расіі занадта мякка. Яе апошні візіт у Крэмль прыйшоўся на час, калі сканчваецца будаўніцтва трубаправода «Паўночны паток — 2», які дазволіць Расіі дастаўляць газ наўпрост у Германію і пазбягаць транзіту праз іншыя краіны. Праект выклікаў абурэнне ва Усходняй Еўропе. Напрыклад, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў трубаправод «моцнай зброяй, якую даюць Расіі». Аднак, як сцвярджае Меркель, Германія адкажа, калі Расія будзе ціснуць на Украіну, пагражаючы ёй спыніць пастаўкі газа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0