Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Навукоўцы пры падтрымцы праграмы Breast Cancer Now Catalyst Program вывучаюць магчымасць ужываць аспірын у лячэнні агрэсіўнай формы раку грудзей. Яны спадзяюцца, што гэты танны і папулярны прэпарат у камбінацыі з імунатэрапіяй можа дапамагчы пацыентам з тройчы негатыўным ракам грудзей.

Падчас даследаванняў навукоўцы будуць прымяняць прэпарат авелумаб у камбінацыі з аспірынам і без яго перад тым, як пацыенты пройдуць праз хіміятэрапію і хірургічнае лячэнне. Верагодна, аспірын павысіць успрымальнасць пухлін да іншых элементаў тэрапіі, піша Guardian.

Калі даследаванне пройдзе паспяхова, навукоўцы працягнуць клінічныя іспыты спалучэння авелумаба і аспірына ў барацьбе з тройчы негатыўным ракам грудзей. Гэта малараспаўсюджаная, але часта дастаткова агрэсіўная форма раку, якая больш сустракаецца ў маладых жанчын і афраамерыканак.

Такое лячэнне можа мець вялікія перспектывы, бо аспірын — танны і дужа папулярны прэпарат. Навукоўцы дапушчаюць, што ён можа павялічыць эфектыўнасць імунатэрапіі, бо пры ўжыванні аспірыну пухліна не будзе вырабляць рэчывы, якія аслабяць імунны адказ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0