«Як відаць на зробленым відэазапісе, беларускія памежнікі ў камуфляжнай форме падштурхоўваюць групу нелегальных мігрантаў у бок Літвы, а потым і самі перасякаюць лінію мяжы», — гаворыцца ў паведамленні. Мяжа ў гэтым месцы праходзіць па невялікім канале з вадой, за якім ужо на тэрыторыі Літвы былі зафіксаваныя беларускія службовыя асобы.

За спінамі беларускіх памежнікаў — невялічкая канава, па якой праходзіць мяжа, як сцвярджаюць літоўцы

За спінамі беларускіх памежнікаў — невялічкая канава, па якой праходзіць мяжа, як сцвярджаюць літоўцы

Літоўскае ведамства налічыла 12 беларускіх памежнікаў. У раёне інцыдэнту знаходзіліся і супрацоўнікі памежнай службы Літвы, якія перашкаджалі пераходу мяжы нелегаламі. «Пасля паўторнага папярэджання беларусы вярнуліся на свой бок», — апісваецца здарэнне ў паведамленні.

У адказ на заявы літоўскага боку БТ апублікавала сюжэт, у якім паказана, як «на ўчастку Лідскага пагранатрада літоўскія сілавікі жорстка спрабавалі выпхнуць бежанцаў на тэрыторыю Беларусі». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0