Джасінда Ардэрн, Getty Images

Джасінда Ардэрн, Getty Images

Выпадак выявілі ў Оклендзе — цяпер гэты горад сыдзе на каранцін на тыдзень, тады як у астатняй краіне лакдаўн абвясцілі на тры дні.

Улады кажуць, што вывучаюць магчымасць таго, ці можа гэта -быць штам дэльта. Прыкладна 20% насельніцтва краіны прайшлі поўную вакцынацыю.

Карамандэль, прыбярэжны горад, які наведаў заражаны чалавек, таксама будзе знаходзіцца на каранціне на працягу сямі дзён.

Прэм'ер-міністр Джасінда Ардэрн заявіла, што неабходныя самыя жорсткія правілы «ўзроўню 4» — закрыццё школ, офісаў і ўсіх прадпрыемстваў, будуць працаваць толькі службы першай неабходнасці.

«Я хачу запэўніць Новую Зеландыю ў тым, што мы планавалі гэтую магчымасць. Хуткая і жорсткая рэакцыя ўжо спрацоўвала для нас раней», — сказала яна.

Пацыент — 58-гадовы мужчына, які, як мяркуюць, быў заражаны з мінулага чацвярга.

Існуе прынамсі 23 патэнцыйныя месцы перадачы віруса іншым людзям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0