Калі хтосьці са шкадаваннем ловіць апошнія тыдні лета, дык Аляксандр Іосіфавіч ставіцца да гэтага зусім па-іншаму:

«Вось пра што я дакладна не шкадую, дык гэта пра цяперашняе лета. Яно далося мне вельмі цяжка. Гарачыня была амаль невыносная. 28 чэрвеня, напрыклад, у самы разгар спёкі, нават пачаў губляць прытомнасць… Зараз, дзякуй Богу, мне лягчэй».

Фядута імкнецца падтрымліваць сябе ў тонусе і не губляе пачуццё гумару: «Падчас шпацыраў па нашым бетонным дворыку ўмудраюся рабіць нейкія фізічныя практыкаванні, дэманструючы чайкам, якія пралятаюць над галовамі з дзікім рогатам, што я ўсё яшчэ ў форме».

Нягледзячы на змрочныя абставіны, вядомы філолаг выношвае пэўныя творчыя планы — абдумвае кнігу аб падзеях, якія адбываліся ў Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі пасля паразы паўстання 1863 года, грунтуючыся на ўспамінах аднаго з чыноўнікаў канцылярыі генерал-губернатара Мураўёва.

«У сукупнасці атрымаецца цудоўная кніга, значная частка якой будзе апублікавана ўпершыню», — упэўнены Фядута.

Аляксандр Фядута быў арыштаваны 12 красавіка ў Маскве. Ён разам з Рыгорам Кастусёвым, юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам, Ігарам Макарам і некалькімі іншымі асобамі стаў фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0