Як расказаў у эфіры «Беларусь-1» міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, у сувязі з гэтым уладам давядзецца шукаць новыя крыніцы фінансавання. Гаворка сама меней пра паўмільярда даляраў, піша Радыё Свабода.

Чыноўнік удакладніў, што пад шэраг праектаў ужо былі падпісаныя крэдытныя пагадненні з еўрапейскімі банкамі, аднак праз абвешчаныя санкцыі сёння такія фінансавыя ўгоды немагчымыя.

Гаворка пра дарогі:

  • М3 Мінск — Віцебск,
  • Р46 ад Лепеля да Полацка з будаўніцтвам абыходу і новага моста,
  • М7 Мінск — мяжа Літвы.

Паводле міністра, дзеля рэалізацыі запланаваных аб'ёмаў рамонту і аднаўлення дарожнай інфраструктуры ведамства пачало перамовы з Еўразійскім банкам развіцця і Экспартна-імпартным банкам Кітая.

Сёлета дарожнікі плануюць завершыць рэканструкцыю дарогі Р53 да Смалявічаў і рамонт Р23 ад Слуцка да Салігорска.

У планах Міністэрства транспарту і камунікацый штогод прыводзіць да ладу прыкладна 1000 кіламетраў аўтадарог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0