«Пасля замарозкі гэтай тэматыкі зімой 2019 года перамовы былі адноўленыя летам 2020-га. У працэсе перамоваў даволі хутка выявілася ядро інтарэсаў з кожнага боку.

Для расіянаў гэта пытанні падатковага і мытнага рэгулявання, гэта значыць празрыстасці, нагляду за тавараў па іх тэрыторыі. Для нас — умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расійскі рынак.

Ва ўсім пакеце эканамічных інтэграцыйных дамоўленасцяў галоўная складанасць у нашых перагаворных пытаннях заключалася ва ўзаемазвязванні гэтых сустрэчных інтарэсаў», — распавёў Мікалай Снапкоў.

Паводле яго слоў, у выніку бакі выйшлі на практычна цалкам узгоднены пакет інтэграцыйных дакументаў, які ўключае асноўныя напрамкі і 28 галіновых саюзных праграм, а таксама праекты рашэнняў саюзнага Саўміна і Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб іх адабрэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0