Яна — сяброўка знойдзенага павешаным 3 жніўня ў лесапаркавай паласе ў Кіеве кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне» Віталя Шышова.

Пасля каля пасольства Беларусі ў Кіеве прайшла акцыя пратэсту.

«Па даных следства, у жніўні 2021 года падазраваная, знаходзячыся каля пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне, заклікала да масавых беспарадкаў, якія б суправаджаліся гвалтам над асобай і узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, то-бок да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі», паведамляе СК.

«Яе супрацьпраўныя дзеянні былі запісаныя на відэа і растыражаваныя з дапамогай розных СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку і дэструктыўных тэлеграм-каналаў. Указаная інфармацыя далучана да матэрыялаў крымінальнай справы», — паведамляе УСК.

Бажэна Жолудзь прызнаная падазраванай па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0