Пахаладае з серады, 18 жніўня. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра істотна панізіцца. Уначы будзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, удзень — +18-24, піша БелТА. У Мінску +19.

У чацвер і пятніцу ўдзень будзе ад плюс 18 па паўночным захадзе да +26 па Гомельшчыне.

У выходныя чарговая сістэма атмасферных франтоў прынясе на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе +17-24.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?