За тыдзень да 24:00 нядзелі памежная ахова вярнула ў Беларусь 395 парушальнікаў мяжы, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Латвію.

Самая вялікая колькасць мігрантаў зафіксавана ў чацвер — 101 чалавек. У іншыя дні латвійскую мяжу спрабавалі перасекчы ў сярэднім каля 50 чалавек.

«Калі атрымоўваецца зафіксаваць асобы ў момант перасячэння мяжы, то паказваем ім, што гэта злачынства і заклікаем адмовіцца ад здзяйснення злачынства. Калі не выходзіць, то праводзім мерапрыемствы, каб гэтага не адбылося», — сказаў Пуятс.

Кожны выпадак перасячэння мяжы ацэньваецца індывідуальна. Да гэтага часу было прынята адно рашэнне аб прыняцці чалавека з парушэннямі руху, які не мог пра сябе паклапаціцца, як распавёў Пуятс. Мігранты неслі гэтага чалавека на руках праз мяжу.

Пуятс адзначыў, што мігранты незадаволеныя цяперашняй сітуацыяй і многія паведамлялі, што хочуць хутчэй трапіць назад у Ірак, але беларусы іх штурхалі праз мяжу сілай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0