Прэс-служба МУС адзначае, што мужчыны паводзілі сябе агрэсіўна, кінуліся на міліцыянераў з кулакамі. Адзін з іх стукнуў сілавіка і паваліў яго на зямлю, калега хацеў дапамагчы, але на яго напаў другі парушальнік. 

У міліцыі кажуць, што на патрабаванні супакоіцца браты не рэагавалі, адзін з міліцыянераў стрэліў у паветра, але і гэта не дапамагло, таму ён стрэліў у нагу старэйшаму з братоў. Мужчыну забралі ў бальніцу. 

Гэта ўжо другі выпадак за тыдзень, калі супрацоўнікі міліцыі ўжываюць зброю ў адносінах да дэбашыраў. Да гэтага быў выпадак ў Чавусах, дзе мужчына бегаў па вуліцы з сякерай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0