Паводле яго слоў, у Расію Меркель прыедзе ў пятніцу, 20 жніўня, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Праз два дні, 22 жніўня, канцлер наведае Украіну, дадаў Зайберт, не паведамляючы падрабязнасцяў.

Адметна, што візіт Меркель адбудзецца незадоўга да парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у верасні. Меркель неаднаразова заяўляла, што не збіраецца больш балатавацца на пасаду канцлера, якую займае з 2005 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0