Аляксей Кудзін і Андрэй Сакалоўскі прызнаныя палітвязнямі.

Аляксей — баксёр, якога прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 363 КК (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення). Следства палічыла, што падчас жнівеньскай акцыі пратэсту ў Маладзечне Аляксей нанёс удары двум міліцыянтам. Яму прысудзілі 2,5 года калоніі.

Андрэй — быў асуджаны на 3 гады калоніі. Яго вінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Нібыта ён «знаходзіўся ў счэпцы, аказаў відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам АМАПа і меў намер прычыніць боль 11 пацярпелым амапаўцам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0