Экс-пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэню правяраюць на датычнасць да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на СК Беларусі.

«Следчымі вывучаецца інфармацыя аб дачыненні Ігара Ляшчэні да здзяйснення дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Цяпер з удзелам затрыманага праводзяцца следчыя дзеянні», — праінфармавалі ў СК.

Па арт. 342 КК трымаць у ізалятары да выстаўлення абвінавачвання могуць да 10 сутак. Затрымалі былога дыпламата 11 жніўня, ён на Акрэсціна.

Нагадаем, раней стала вядома, што экс-пасол Ігар Ляшчэня знаходзіцца на Акрэсціна.

Яго імя знаходзіцца ў пераліку затрыманых.

Вобшукі і допыты прайшлі ў 23 дэлегатаў ініцыятывы «Сход». Частку адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні, а астатнія, імаверна, затрыманыя.

Прайшоў ператрус і ў Ігара Ляшчэні. Раней ён быў старшынёй «Сходу», але сышоў і апошнім часам не меў дачынення да арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0