Федэральны ўрад Швейцарыі ў сераду 11 жніўня абвясціў аб узмацненні санкцый супраць Беларусі.

Новыя меры ўключаюць гандлёвыя абмежаванні для пэўных тавараў, а таксама абмежаванні ў фінансавым сектары.

У дадатак да існага эмбарга на пастаўкі зброі і тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца для рэпрэсій, урад увёў эмбарга на тавары, якія могуць выкарыстоўвацца для адсочвання і праслухоўвання інтэрнэту і тэлефоннага трафіка.

У фінансавым сектары ўрад прыняў рашэнне аб абмежаванні на выпуск і гандаль некаторымі фінансавымі інструментамі, прадастаўленне крэдытаў, а таксама паслугі страхавання і перастрахавання для ўрада Беларусі і іншых дзяржаўных устаноў.

Швейцарскі ўрад вырашыў накласці фінансавыя санкцыі на дзяржаўную кампанію «Белаэранавігацыя», якая адказвае за кіраванне паветраным рухам у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0