Урад Судана вырашыў выдаць былога прэзідэнта Амара аль-Башыра, які кіраваў краінай амаль 30 гадоў, Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе, піша CNN.
Аль-Башыра хочуць судзіць за ваенныя злачынствы і генацыд у Дарфуры. Ордэр на ягоны арышт быў выдадзены яшчэ ў 2009-2010 гадах, калі аль-Башыр яшчэ займаў пасаду прэзідэнта.
Міжнародны крымінальны суд абвінаваціў яго ў арганізацыі генацыду падчас канфлікту ў заходняй суданскай правінцыі Дарфур, які ўспыхнуў у 2003 годзе.
Прэзідэнта Судана лічаць ініцыятарам масавага знішчэння трох этнічных меншасцяў.
Аль-Башыр сышоў у адстаўку толькі ў 2019 годзе на фоне масавых пратэстаў.





