Сёння ён адказаў на пытанні заклапочаных работнікаў, якія пыталі, ці будзе EPAM сыходзіць з Беларусі, ці будзе дапамога супрацоўнікам пры форс-мажорах, напрыклад пры патрэбе тэрміновай рэлакацыі. 

«Ён адказваў, што пакуль кампанія не збіраецца сыходзіць з Беларусі, ён не думае, што будуць моцна замінаць працаваць і не будзе спосабу, як выплочваць заробкі, — пераказаў «Нашай Ніве» адзін з удзельнікаў сустрэчы. — Сказаў, калі нешта «такое» будзе, то ёсць запасны план, сэнс якога нам не давялі. Але запэўнілі, што дапамога будзе ва ўсіх варыянтах развіцця падзей».

Нагадаем, EPAM з'яўляецца найбуйнейшым рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0