Суддзя Сяргей Шаціла прызнаў мужчыну вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры, і пакараў Віталя абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на пяць гадоў.

Таксама абвінавачанаму трэба сплаціць штраф у памеры 2000 базавых велічынь (58 000 рублёў), ён не зможа займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйных, гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў.

Нагадаем, Віталь Крыўко быў затрыманы 30 чэрвеня 2021 года, а да гэтага ўтрымліваўся пад вартай з 31 жніўня да 12 лістапада 2020 года. Падчас электаральнай кампаніі збіраў подпісы ў падтрымку Віктара Бабарыкі, а пазней арганізоўваў перадвыбарчыя паездкі па гарадах аб'яднанага штаба.

Адзін з кіраўнікоў штаба Бабарыкі шчыра расказаў пра выбарчую кампанію, сваю ролю ў ёй, арышт і вызваленне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0