Таксама Польшча запусціла некалькі візавых праграм, у тым ліку памяняла правілы выдачы гуманітарных віз. Са снежня мінулага года асобы з такой візай могуць легальна працаваць у Польшчы без дадатковых дазволаў.

Увогуле з чэрвеня 2020 года да канца ліпеня гэтага года Польшча выдала беларусам агулам 178 тысяч 711 віз, з якіх 12 119 — гуманітарныя візы.

У сваю чаргу толькі сёлета (да 31 ліпеня) Польшча выдала агулам 90 тысяч 11 віз, з якіх 8 844 — гуманітарныя.

Для параўнання, на працягу ўсяго 2019 года Польшча выдала 358 421 візу, з якіх толькі 7 гуманітарныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0