— Наталлю Шылу, Уладзіміра Макарэвіча 2,5 гадамі хіміі,

— Андрэя Касцюка — 3 гадамі хіміі,

— Ігара Лаптановіча (знаходзіўся пад вартай з 24 сакавіка) — 2,5 гадамі калоніі,

— Юлію Лаптыновіч — 3 гадамі хатняй хіміі (у сям’і трое дзяцей),

— Таццяну і Аляксея Біруковых, Арцёма Андрасюка, Дар’ю Дзям’янку, Канстанціна Пяцыкіна, Сяргея Дзягцярыка, Андрэя Парфеяўца — 2 гадамі хатняй хіміі.

Згодна з версіяй абвінавачання, падсудныя «ў групе з іншымі асобамі наўмысна ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Як вядома, яны вадзілі карагод на праезнай частцы 13 верасня 2020 года

На гэты момант вынеслі ўжо пяць калектыўных прысудаў. Агулам асудзілі 69 асоб. Хутка пачнецца прысуд па шостай групе, паведамляе Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0