Ноччу на большай частцы тэрыторыі — дажджы, месцамі моцныя. Днём у многіх раёнах кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах навальніцы.

Ноччу +11..+17°С, днём ад +18°С па поўначы да +27°С па Гомельшчыне. У Мінску +21..+23°С, дождж.

У пятніцу, 6 жніўня, дажджы. Месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Днём ад +18°С па паўночным захадзе да +29°С па Гомельшчыне. У Мінску +19..+21°С. Сайт meteoinfo.by папярэдне паказвае, што будзе моцны дождж, да 20 мм ападкаў (г.зн. каля чвэрці месячнай нормы).

У суботу таксама дажджы, у начныя гадзіны месцамі па поўначы моцныя дажджы. Днём +20..+27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0