Беларусь і многія дзяржавы Еўропы адчуваюць рост міграцыйных патокаў, але стогне і патрабуе салідарнасці толькі Літва. Пра гэта гаворыцца ў адказе прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза журналістам.

«Мігранты бягуць са спустошаных вайной раёнаў у надзеі знайсці свой новы, цёплы, утульны, а галоўнае — бяспечны дом, а натыкаюцца на паліцэйскі гвалт, спіраль Бруна і адкрытую варожасць. Рост міграцыйных патокаў Беларусь адчувае на сабе: нашы памежнікі апошні час затрымалі значна больш нелегалаў, чым раней. Многія дзяржавы Еўропы, у тым ліку тыя, якія не маюць знешніх межаў, таксама фіксуюць у сябе рост колькасці нелегалаў. Але стогне і патрабуе салідарнасці толькі Літва», — сцвярджае Анатоль Глаз.

Нагадаем, Еўропа сутыкнулася з глыбокім міграцыйным крызісам у 2015 годзе. Аднак з тых часоў колькасць нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у краіны ЕС, значна скарацілася. Істотны рост нелегальнай міграцыі праз беларуска-літоўскую мяжу пачаўся адносна нядаўна, з лета 2021 года, ён ніяк не звязаны з міграцыйным крызісам 2015 года ў ЕС. На іншых участках знешняй мяжы ЕС, праз якія праходзяць каналы нелегальнай міграцыі ў ЕС у Міжземным моры, ЕС не фіксаваў такога імклівага росту нелегальнай міграцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?