ТАСС

ТАСС

Пра рашэнне суддзі Веранікі Сіратэгян паведаміў адвакат Собаль Уладзімір Варонін. Яна асуджаная па ч. 4 арт. 33 — ч. 1 арт. 236 КК РФ (падбухторванне да парушэння санітарна-эпідэміялагічных правілаў, якое пацягнула пагрозу масавага захворвання людзей).

Паўтара года Собаль будзе забаронена пакідаць жыллё з 22 гадзін да 6 раніцы, наведваць масавыя мерапрыемствы, выязджаць з Масквы і Маскоўскай вобласці, яна павінна з'яўляцца ў інспекцыю тройчы ў месяц.

Падчас абвяшчэння рашэння суда Собаль выдалілі з залы — яна спрабавала весці відэа-трансляцыю чытання прысуду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0