Агульная колькасць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі на 31 ліпеня склала 446 040, за апошнія суткі выяўлена 992 захварэлых, паведамілі ў Мінздароўя.
За апошнія суткі зрабілі 17 964 тэсты.
Ачунялі і выпісаныя з медустаноў 440 200 пацыентаў. За суткі паправіліся 1038 чалавек. За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памерлі 3454 пацыенты з кавідам. За суткі — 9.





