Вось некалькі цытат таго дня, што прагучалі са сцэны. Яны застаюцца актуальнымі і па сёння.

«Мы змяніліся — і гэта назаўсёды».

«Мы хочам гадаваць дзяцей у Беларусі, не хочам, каб людзі з'язджалі з краіны».

«Мы стаміліся ад усяго гэтага і хочам перамен».

«Я хачу, каб людзей не кідалі ў турмы за тое, што яны проста гуляюць па вуліцах. Я хачу знаць праўду, нават калі у нас у краіне шмат захварэлых, а не слухаць Мінздароўя з «У нас усё добра». 

«Божа мой, якая рэвалюцыя? Людзі, мы проста хочам сумленных выбараў».

Пасля сустрэчы ў Мінску Ціханоўская і яе паплечніцы Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава працягнулі паездкі па рэгіёнах. У кожным іх віталі, ледзь не як рок-зорак, у многія мястэчкі палітыкі да таго амаль не заяздждалі.

Улада хутка зразумела рост папулярнасці аб'яднанага штаба, таму апошнія сустрэчы, у Мінскай вобласці, ужо суправаджаліся затрыманнямі і правакацыямі, частку перадвыбарчых мітынгаў наогул давялося адмяніць.

Другі мітынг у Мінску, напрыклад, улады сарвалі пад выглядам урачыстага мерапрыемства для вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0