Старшыні «Вясны» Алесю Бяляцкаму адмовілі ў змене меры стрымання. Ён застаецца ў СІЗА №1, паведамляюць праваабаронцы.
Сёння ў судзе Партызанскага раёна Мінска ў закрытым рэжыме разгледзілі скаргу абаронцы Алеся Бяляцкага на пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Суддзя Міхаіл Макарэвіч не задаволіў скаргу — Алесь Бяляцкі застаецца ў СІЗА №1.
Сёння 15 дзён, як вясноўцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі патрапілі за краты.





