Каля 200 замежных грамадзян атрымалі першую прышчэпку супраць COVID-19 у Беларусі.

Вакцынацыю на платнай аснове прайшлі грамадзяне Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоні і Расіі, паведамляе Мінздароўя.

Нагадаем, што з 15 ліпеня па 31 снежня ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду для тых, хто едзе ў Беларусь прышчапіцца ад кавіду. Такое права дадзена грамадзянам 73 краін.

Вакцынацыя замежнікаў праводзіцца ў 59 установах аховы здароўя.

Сёння Мінздароўя таксама агучыла, колькі беларусаў прышчапілася ад кавіду. Паводле іх звестак, першую дозу вакцыны атрымалі 1,37 млн чалавек, а цалкам курс вакцынацыі прайшлі 921,9 тысяч, што складае 14,6 і 9,8 працэнта ад усяго насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?