Доктар зрабіў укол, але лепш не стала. Латыпаву будуць выклікаць хуткую, паведамляе «Новы час».

«У камеры горача, паляць. З раніцы быў высокі ціск. Начмед зрабіў укол і адправіў сюды [на суд]. Лягчэй не стала».

Суддзя Аляксандр Волк задаволіў хадайніцтва, у суд да Сцяпана едуць дактары.

Працэс над абаронцам Плошчы перамен Сцяпанам Латыпавым пачаўся 1 чэрвеня. Але на першым жа пасяджэнні Сцяпан заявіў, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа пагражалі завесці крымінальныя справы ў дачыненні да яго сваякоў і суседзяў, калі ён не прызнае віну, расказаў, што больш месяца правёў у невыносных умовах.

Затым — праткнуў сабе горла ручкай проста ў клетцы Праз гэта Латыпава адпраўлялі на псіхіятрычную экспертызу, якая прызнала яго здаровым.

На гэтым тыдні суд аднавіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0