Літва мае намер пабудаваць сцяну на мяжы з Беларуссю
Літоўскі прэм'ер Інгрыда Шыманіце пацвердзіла гатоўнасць Літвы пабудаваць сцяну на мяжы з Беларуссю праз наплыў нелегальных мігрантаў.
Delfi.lt
«Мы пачнём будаваць дадатковы фізічны бар'ер, які падзеліць Літву і Беларусь, што стане пэўным знакам і пэўным стрымальным фактарам для арганізатараў нелегальнай міграцыі», — сказала прэм'ер.