Пра гэта гаворыцца ў паведамленні інфармацыйнага цэнтра Міністэрства аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці краіны, апублікаваным у газеце «Нейтральны Туркменістан», паведамляе РБК.

«Для эфектыўнасці вакцынапрафілактыкі кожны з нас павінен актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе <…>. Усе старэйшыя за 18 гадоў пры адсутнасці медычных супрацьпаказанняў для атрымання прафілактычнай прышчэпкі супраць COVID-19 падлягаюць вакцынацыі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Паводле афіцыйных звестак, у Туркменістане да гэтага часу не зафіксавана ніводнага выпадку заражэння COVID-19.

У канцы чэрвеня прэзідэнт краіны Гурбангулы Бердымухамедаў яшчэ раз заявіў пра гэта на нарадзе з кіраўнікамі надзвычайнай камісіі па барацьбе з распаўсюджваннем хвароб. Ён таксама згадаў пра важнасць прафілактыкі распаўсюджвання COVID-19 і ўказаў на неабходнасць дадатковых мер.

Прафілактычнымі мэтамі патлумачылі вакцынацыю ад COVID-19 і ў паведамленні туркменскага Мінздароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0