Выступ Уладзіміра Макея на З'ездзе беларусаў свету ў 2017 годзе. З'езды арганізоўвала «Бацькаўшчына»

Дакументы за апошнія тры з паловай гады, пералік назваў якіх займае тры старонкі, неабходна прадаставіць у Міністэрства да 13 ліпеня.

Асноўная частка дакументаў тычыцца працы выбарных органаў Згуртавання, але ёсць і такі пункт: «дакументы, што тычацца арганізацыі «Бацькаўшчынай» школ, курсаў па вывучэнні беларускай мовы, культуры і гісторыі Беларусі.

Раней паведамлялася аб такіх жа похапкавых праверках Беларускага ПЭН-Цэнтра, Беларускай асацыяцыі журналістаў, аб’яднанняў «Экадом», «Звяно», а таксама Руху «За свабоду».

У маі 2021 года міністр замежных спраў Уладзімір Макей намякаў, што ў выпадку прыняцця еўрапейскімі краінамі новых абмежаванняў у адказ на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і эскалацыю пад ударам акажацца грамадзянская супольнасць Беларусі. Макей заклікаў Захад «адумацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0