Еўрапейскі Саюз абнавіў спіс «бяспечных» краін, грамадзянам якіх дазволены ўезд з 1 ліпеня.

У спіс унеслі Канаду, Арменію, Азербайджан, Боснію і Герцагавіну, Бруней, Іарданію, Косава, Малдову, Чарнагорыю, Катар і Саудаўскую Аравію.

Крытэрыі для вызначэння трэціх краін, у дачыненні да якіх варта адмяніць бягучае абмежаванне на паездкі, былі абноўленыя 20 мая. Яны ахопліваюць эпідэміялагічную сітуацыю і агульны адказ на COVID-19, а таксама надзейнасць наяўнай інфармацыі і крыніц даных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0