Delfi

З пачатку акцыі НЦК прышчапіў больш за 5000 жыхароў. Жадаючых прышчапіцца без папярэдняй рэгістрацыі просяць улічваць умовы надвор'я і высокую цікавасць з боку насельніцтва, таму прыносіць з сабой ваду і карыстацца сродкамі ад сонца.

Прышчапіцца могуць усе жадаючыя, старэйшыя за 18 гадоў.

Асаблівую ўвагу на гэтую акцыю просяць звярнуць пажылых людзей. Іх будуць прышчапляць па-за чаргой. Важна прыносіць з сабой пашпарт або карту ідэнтыфікацыі асобы.

«З 2 ліпеня наша мабільная каманда будзе да канца лета дзяжурыць у Паланзе ля пірса. Прышчапляць у працоўныя дні будуць як мясцовых жыхароў, так і прыезджых», — сказаў кіраўнік НЦК Даўмантас Гутаўскас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0