Рашэнне было прынята пасля таго, як на мінулым тыдні дзяржаўная камісія па надзвычайных сітуацыях рэкамендавала ўраду Літвы не працягваць каранцін, але захаваць рэжым надзвычайнай сітуацыі. Камісія адзначыла, што колькасць новых заражэнняў працягвае зніжацца, але рызыкі застаюцца, у прыватнасці ў сувязі з распаўсюджваннем больш заразнага штаму Delta, упершыню выяўленага ў Індыі.

Ва ўстановах гандлю і паслуг і далей захаваецца патрабаванне кантролю колькасці наведвальнікаў і захавання іншых мер бяспекі.

Так званы «пашпарт магчымасцяў» (які прадстаўляе больш свабоды вакцынаваным людзям, а таксама тым, хто перахварэў або мае адмоўны тэст) і далей будзе выкарыстоўвацца на вялікіх масавых падзеях, дзе няма фіксаваных сядзячых месцаў. Аднак цяпер колькасць удзельнікаў на мерапрыемствах, дзе патрабуецца пашпарт, больш не будзе абмяжоўвацца.

У закрытых памяшканнях мерапрыемствы будуць магчымыя з запаўненнем месцаў на 75% і рэкамендуецца выкарыстоўваць маскі.

Правілы перасячэння мяжы застаюцца без зменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0